Познакомься онлайн и найди друзей и подруг в интернете в своих городах

Если вы ищите друга или подружку то нашем сайте знакомств вы найдете это. У нас большой выбор анкет с парнями и девушками из России и зарубежных стран, среди которых вы можете найти свою половинку, встретив у нас свою любовь. Здесь вы сможете познакомиться и легко найдете дружбу и общение с жителями из разных областей и населенных пунктов. В нашей базе данных множество анкет из таких крупных городов как Москва, Екатеринбург, Санкт Петербург, Челябинск, Уфа, Самара, Казань, Волгоград и тд. Наш сайт не ограничивается Российской федерацией здесь так же есть мужчины и женщины из ближнего зарубежья с Украины, Белоруссии, Казахстана, а так же и дальнего зарубежья Германии, США, Франции и других европейских стран. Знакомьтесь для серьезных отношений и общайтесь, ищете себе новых друзей и подруг. Зарегистрируйтесь сейчас, у нас регистрация бесплатна. Номер телефона у нас нужен лишь для того что подтвердить вашу реальность, за это с вашего счета не снимут ни копейки. Подтвердив Live-статус вы становитесь полноправным участником и имеете возможность писать сообщения понравившимся вам мужчинам и женщинам, вести дневник в котором вы можете делиться своими мыслями или интересными историями и использовать все доступные функции сайта.
Наверх
Войти на сайт
Регистрация на сайте
Зарегистрироваться
На сайте недоступна
регистрация через Google

Людмила, 70 - 30 сентября 2014 11:48

Все
Эфектыуныя бацькi- гэта.
Эсэ

На маё жыццё прыпалi дзве сiстэмы: савецкая i постсавецкая, i пагэтаму ува мне адбылiся змены у поглядах на сутнасць такой з'явы, як эфектыуныя бацькi.
Раней мне здавалася, што эфектыуныя бацькi павiнны ведаць усё пра сваё дзiця, i я сумленна даведвалася праз свае каналы пра факты з жыцця маёй дачкi. Калi я пачала працаваць з замежнымi партнёрамi па аздарауленнi беларускiх дзяцей i цiкавiцца псiхолага-педагагiчнымi кампетэнцыямi розных краiн - наведвала Кардзiфскi унiверсiтэт ва Уэльсе, Дублiнскi у Iрландыi, школы i iнш., знаёмiлася з замежнымi калегамi, адказвала на пытаннi самых розных тэстау- мяне уразiу вынiк майго адказу у 90-х гадах у Англii на пытанне "Цi хочаце Вы усё ведаць пра сваiх дзяцей?". За станоучы адказ на гэтае пытанне я атрымала самы нiзкi бал як мацi.

Таксама я раней была упэуненая, што залiшняй любоую можна дзiця сапсуць, пагэтаму старалася меней прытулiць, пацалаваць, пагладзiць, пахвалiць, а нахмурвала бровы, раздзьмувала ноздры, наганяючы на твар строгасць i патрабавальнасць, а па сутнасцi, робячы з сябе антыпедагагiчную пачвару.
Ды i фiзiчнае пакаранне прыжылося у маiм дамашнiм выхаваннi, бо я вельмi баялася, каб дзяучынка мая не стала адыктыунай асобай. Прауда, прымяняла я яго не часта, i старалася гэта рабiць спакойна, без эмоцый, перад гэтым на канапцы з дачкой прааналiзаваушы яе дрэнныя паводзiны i вызначыушы аб'ём пакарання.
Цяпер жа, маючы за плячыма сорак гадоу педагагiчнай працы у школе i ва унiверсiтэце i 29-гадовую спрауную i здатную дачку, я адмовiлася ад многiх савецкiх "страшылак" тыпу "как тебе не стыдно", "я последняя буква в алфавите" i др.
Я упэуненая, што эфектыуныя бацькi -- гэта
.людзi з прыветлiвым выразам твару, усмешкай, у тоне голасу якiх адчуваюцца такiя эмоцыi, як павага, добразычлiвасць, упэуненасць, спакой, задавальненне, радасць, шчасце i, вядома, любоу, якая праяуляецца у словах "я люблю цябе", у асаблiвых, пяшчотных найменнях "ластавiчка", "жучок з крылцамi", "качанятка-пухнацiк", любоу, якая праменiць з вуснау разам з пацалункамi, з рук, якiя гладзяць, туляць, хiнуць i перадаюць жыватворнае святло;
.даследчыкi-фiлолагi, уважлiвыя да творчых дасягненняу дзяцей, людзi, якiя з першых крокау свайго дзiцяцi, ад першых слоу збiраюць i запiсваюць у асобны сшытак цi на дыск усе тыя пярлiнкi творчасцi i натхняюць на новыя дасягненнi;
.педагогi, якiя найчасцей даюць дазвол, чым забараняюць, дый забарона звязаная з нейкiмi небяспечнымi сiтуацыямi для жыцця. Так, у жыццi нашай сям"i ляжыць крымская гiсторыя з праколваннем языка маёй дачкi, якой захацелася зрабiць пiрсiнг, нягледзячы на папярэджаннi мацi, якая потым спакойна падтрымлiвала падлетка у лякарнi падчас хiрургiчнага умяшальнiцтва, калi язык распух i загнаiуся, i не гаварыла "Я ж табе казала";
.авантурысты, якiя iдуць на несусветныя авантуры разам са сваiм дзiцем, каб паказаць, што жыццё складаецца не толькi са строга рэгламентаваных законау i правiлау, а па сутнасцi яно -- цiкавая гульня-падарожжа, тэатр. Эфектыуныя бацькi могуць у дванаццаць гадзiн вечара дапамагчы падлетку пафарбаваць першую у яго жыццi пасмачку валасоу у адметны колер, калi таму захацелася на ноч гледзячы змянiць iмiдж.
.цярплiуцы, якiя не пхнуць свае парады i дапамогу, як заляжалы тавар, а мужна чакаюць, пакуль да iх звернецца iх сын цi дачка i папросяць гэтай парады i дапамогi;
.псiхолагi-фiлолагi, якiя складаюць адметны гласарый выхавання i развiцця i выкарыстоуваюць словы разумнiца, выдатнiца, спрауная, гаспадынька, пчолка, акуратыстка, пераможца, здатная, прыгожая, шчаслiвая, выкiнуушы на сметнiк словы тупiца, курыца, авечка, недарэка, боудзiла, курдупель, нязграбная, рукi-крукi. I калi дзiця нясе дадому экзаменацыйную чацвёрку (па дзесяцiбальнай сiстэме), то эфектыуныя бацькi дапамагаюць перажыць сiтуацыю паражэння, якая вельмi патрэбная для пераможцы, падтрымлiваюць любоую ва усiх цяжкiх сiтуацыях, любяць любых сваiх дзяцей;
.праудалюбцы па вялiкiм рахунку людзi, якiя стараюцца заусёды гаварыць прауду, але разумеюць, што цалкам праудзiвых людзей няма, пагэтаму адносяцца да хлуснi сваiх дзяцей як да працэсу фармiравання праудзiвасцi i даруюць iм iх дзiцячыя цi дарослыя няпрауды;
.валанцёры, спачувальныя, здатныя на бескарыслiвую дапамогу людзi, якiя умеюць зразумець, калi чалавеку неабходная дапамога, а калi ён i сам справiцца, i вучаць гэтаму сваiх дзяцей. Асаблiва складана навучыць адрознiваць жаласць, якое абцяжарвае i падразае крылы, i спачуванне, якое натхняе i узнiмае;
.багатыя, паспяховыя у фiнансавых адносiнах людзi, якiя не баяцца браць ад жыцця неабходнае iм, будуюць прыгожыя дамы, карыстаюцца прыгожымi рэчамi i навучаюць дзяцей аддаваць дзесятую частку заробленага. З дзяцiнства яны даюць грошы на кiшэнныя расходы, вучаць размяркоуваць iх, зарабляць свае уласныя грошы i прабачаюць дзецям фiнансавыя няудачы;
.мужныя i смелыя людзi, якiя не баяцца негатыуных момантау, пераадольваюць страхi, крыуды, вiну i няудачы i навучаюць дзяцей працаваць з негатывам, вучаць убачыць у кожнай негатыунай праяве, у кожным "нехарошым" чалавеку тое дабро, якое называецца мудрасцю i вопытам;
.фiлосафы, якiя спакойна, не спяшаючыся, iдуць па жыццi, пераходзячы з аднаго перыяду жыцця у другi, наблiжаючыся да таго моманту"iкс", якi звычайныя людзi смерцю завуць, а завецца ён нараджэннем. I перадаюць гэтае шырокае бачанне свету i чалавека у iм сваiм дзецям, унукам i праунукам.


18.06.2010
Добавить комментарий Комментарии: 0
Обзоры сайтов интернет знакомств
Рейтинг@Mail.ru
Besucherzahler russian brides
счетчик для сайта
Мы используем файлы cookies для улучшения навигации пользователей и сбора сведений о посещаемости сайта. Работая с этим сайтом, вы даете согласие на использование cookies.